Кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць на кампанію па 800 долараў
Па 1 мільёну 750 тысяч рублёў (каля 800 долараў) будзе выдзелена кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на правядзенне выбарчай кампаніі. Гэтыя грошы мусяць пайсці на выраб рэкламнай прадукцыі. Як адзначае старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, тэлевізійны,
радыйны час, плошча ў газеце кандыдатам будзе прадастаўляцца бясплатна,
як і памяшканне для сустрэчаў з выбарцамі.
А вось асабістыя сродкі, а таксама спонсарскія выкарыстоўваць забаронена.
Інтэрфакс
А вось асабістыя сродкі, а таксама спонсарскія выкарыстоўваць забаронена.
Інтэрфакс