Кандыдаты ў прэзідэнты адзначаць юбілей Караткевіча ў Оршы
26 лістапада спаўняецца 80 гадоў Уладзіміру Караткевічу. У гонар юбілею пісьменніка кандыдаты ў прэзідэнты вырашылі наведаць яго родны горад, каб сумясціць агатацыйную кампанію са святам. Як паведаміў Еўрарадыё Рыгор Кастусёў, у гэты дзень ён будзе ў Оршы. Падчас выступу кандыдат плануе перадаць у адну са школьных бібліятэк кнігі вядомага пісьменніка. А кандыдаты Яраслаў Раманчук і Уладзімір Някляеў прыедуць толькі 27 лістапада.
Някляеў: "Я б таксама яе наведаў. Я збіраўся ехаць разам з Уладзімірам Арловым, але ў гэты дзень выйшла, што ў мяне якраз выступ на тэлебачанні. І таму ў гэты дзень не выпадае. Я абавязкова прыеду туды - можа нават дваццаць сёмага".
Спачатку Някляеў ускладзе кветкі да помніка пісьменніку і толькі потым правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі.