Канфіскаваны тавар коштам 100 тысяч долараў хацелі прадаць у брэсцкай краме?
Менавіта так
палічылі прадпрымальнікі і не аддалі тавар падаткавым інспектарам. Еўрарадыё
даведалася падрабязнасці гісторыі і яе працяг. Канфлікт працягваецца.
Сёння “Свет моды” не працуе. У нядзелю ў 11 гадзін раніцы 2 жанчыны ў “Свеце
моды-3” купілі шыкоўнае футра, а пасля запатрабавалі дакументы. Аказалася, што
яны прадстаўнікі падатковай інспекцыі. Паколькі індывідуальнага прадпрымальніка
Ніны Міхайлаўны (жанчына не захацела называць сваё прозвішча) не было на “кропцы”:
яна гуляла на вяселлі пляменіцы ў Салігорску, — ёй далі паўтары гадзіны, каб
прыехаць у Мінск.
І вось тут, па словах Ніны Міхайлаўны, пачалося самае цікавае: спачатку запатрабавалі кнігу ўліку руху тавару.
Ніна Міхайлаўна: Па законе, гэтая кніга не павінна знаходзіцца на кропцы. Яе прадастаўляюць на працягу 3 дзён падаткавым інспектарам, але яны сказалі, што яна ім патрэбна зараз. Ці яны ўсё апячатаюць.
Пасля таго, як кніга аказалася на руках інспектара і,здаецца, канфлікт быў улагоджаны, яны нечакана ўспомнілі пра форму ТН-2.
Ніна Міхайлаўна: Гэта мой пісьмовы дазвол прадаўцу на рэалізацыю тавара ў краме ў маю адсутнасць. Гэта мая паперка, якую я павінна была напісаць уласнай рукой. Вось за гэта ў мяне хацелі канфіскаваць тавар.
Мы паспрабалі даведацца: чаму ж усё такі канфіскавалі тавар? І ці нельга было абысціся толькі штрафам? Каментар дае начальнік падатковай інспекцыі Заводскага раёна Валянціна Сушынская.
Валянціна Сушынская: Там увогуле адсутнічалі амаль усе дакументы. Прадпрымальніку мы далі дзве з паловай гадзіны, каб іх падаць, але яна не зрабіла гэтага. Ёсць артыкул кодэксу Аадміністратыўнага: правапарушэнне - артыкул 12 18 частка 4. За гэта парушэнне і адсутнасць дакументаў пры захаванні, перамяшчэнні, рэалізацыі - прадугледжана мера адміністрацыйнай адказнасці, якая складаецца са штрафу і канфіскацыі. Гэты артыкул будзе разглядацца ў судзе Маскоўскага РУУС сталіцы.
Канфіскаваць тавар так і не атрымалася: суседзі-прадпрымальнікі расцягнулі футры і дублёнкі па сваіх боксах, каб нічога не засталося інспектарам. Гэту праверку калега Ніны Міхайлаўны Уладзімір Калеснік называе абсурднай: кнігу ўліку руху тавару з 2001 года ніхто не патрабаваў.
Уладзімір Калеснік: Вось у нядзелю яна першы раз спатрэбілася. Яна існуе, але пра яе ўсе забылі. Ніводны прадпрымальнік на рынку не мае гэтай паперкі. Зараз усе пабеглі яе заказваць. Я таксама сёння быў у падаткавай інспекцыі. Яе рыхтуюць 5 дзён.
Уладзімір Калеснік падазрае, чаму менавіта для праверкі абралі гэты бокс.
Уладзімір Калеснік: Гарадская падатковая інспекцыя выбрала краму, дзе знаходзіцца больш за ўсё норкі.
У краме было 142 адзінкі тавару коштам каля 100 тысяч долараў. Але Валянціна Сушынская паведаміла Еўрарадыё, што гэта ніяк не паўплывала на іх візіт.
Валянціна Сушынская: Чаму наш раён там аказаўся? Таму, што мы працуем па графіку, зацверджаным горадам.
У Валянціны Міхайлаўны на нядзельныя падзеі зусім іншы погляд.
Валянціна Сушынская: Усё было справакавана самімі прадпрымальнікамі. Яшчэ яны аб’явілі па гучнай сувязі, што мы канфіскуем тавар. Увогуле, наладзілі незразумелы мітынг. Увесь гэты натоўп, нягледзячы на міліцыянераў, вынес увесь тавар.
Гэта сутычка не была выпадковай: яна паказала сённяшнія адносіны ўлады да прыватнага бізнесу. Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка сцвярджае, што падатковая інспекцыя не інфармуе аб змяненнях у заканадаўстве, а пасля патрабуе дакументы. Такія паводзіны ён тлумачыць вельмі проста: па яго інфармацыі, напрыклад, у Брэсце ёсць крама “Гаспадарчыя тавары”, дзе прадаецца канфіскаваны тавар - джынсы, халаты, кашулі на 15% танней.
Анатоль Шумчанка: Усё тое, што канфіскавалі ў прадпрымальніка па выдуманых прычынах, яны вывозяць у бліжэйшую краму і там гандлююць. Без сертыфікатаў, без дакументаў. Купляй, народ! Ну, хіба гэта нармальна?
Супрацьстаянне прадпрымальнікаў і інспектараў доўжылася да 6 гадзін вечара. У выніку, Ніну Міхайлаўну і жанчыну з падатковай забрала “хуткая дапамога”.
Сёння “Свет моды-3” не працуе: толькі ў пятніцу ва ўсіх будуць гатовыя неабходныя дакументы, таму прадпрымальнікі баяцца, што і ім прыйдзецца развітацца з сваёй маёмасцю. На іх прапанову прыехаць прадстаўнікам улады на рынак і растлумачыць, як працаваць далей, ім адмовілі. Але дэлегацыя з 50 чалавек ІП сама накіравалася ў Міністэрства па падатках і зборах. Менавіта ў гэтыя хвіліны свае праблемы яны вырашаюць разам з намеснікам міністра. Ужо бліжэй да вечара мы дазнаемся, да чаго змаглі дамовіцца і ці адбудзецца 10 верасня мітынг прадпрымальнікаў.