Кангрэс дэмсілаў пройдзе ў Палацы культуры МАЗа

Кіраўніцтва Палаца культуры МАЗа дало згоду на правядзенне 26-27 траўня Кангрэса дэмакратычных сілаў Беларусі.
Раней адміністрацыя ДК МАЗа адмовіла арганізатарам апазіцыйнага мерапрыемства, спаслаўшыся на правядзенне ў тыя ж дні фестываля творчасці дзяцей і моладзі.

Аднак пасля таго, як Мінгарвыканкам дазволіў правесці Кангрэс у Палацы культуры, яго кіраўніцтва перанесла ўсе раней запланаваныя канцэрты ў іншыя залы. Нагадаем, дэлегатамі Кангрэса дэмакратычных сілаў з’яўляюцца больш за 900 чалавек. Яны будуць прадстаўляць усе рэгіёны краіны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі