Кангрэс еўрапейскага выбару вылучыў кандыдатам у прэзідэнты Статкевіча
Кангрэс еўрапейскага выбару, які праходзіць у Мінску 20 чэрвеня, вылучыў кандыдатам у прэзідэнты Міколу Статкевіча. Падчас галасавання адзін з яго верагодных сапернікаў, кіраўнік аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Свабода" Сяргей Скрабец зняў сваю кандыдатуру. За Статкевіча выказалася большасць з 200 дэлегатаў, якія ўдзельнічалі ў галасаванні, 10 чалавек выказаліся супраць, яшчэ 22 — устрымаліся, паведамляе БелаПАН.