Кангрэсмен Крыс Сміт: Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць за свае злачынствы

"Рэжым Лукашэнкі павінен адказаць за свае злачынствы супраць беларускага народа ў яго барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю", — заявіў кангрэсмен Крыс Сміт 1 красавіка на слуханнях у Кангрэсе ЗША па сітуацыі ў Беларусі.

Сміт нагадаў, што выбары суправаджаліся жорсткім пераследам палітычных апанентаў уладаў, незалежных СМІ, жорсткімі прыгаворамі, вобыскамі, ціскам на дэмакратычных актывістаў і членаў іх сем'яў.

"Аляксандр Лукашэнка працягвае прапускаць міма вушэй усю крытыку. Пасля выбараў Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі больш не будзе "бессэнсоўнай дэмакратыі", яўна прадэманстраваўшы свой здзек над беларускімі людзьмі, чые жыцці ён разбурыў і чыю краіну ён украў 16 гадоў таму, ператварыўшы яе ў гратэскную анамалію, у апошнюю дыктатуру Еўропы", — сказаў Сміт.

У слуханнях таксама ўзялі ўдзел кіраўнік падкамітэта Кангрэса па справах Еўропы і Еўразіі Дэн Бартан, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэн Расел, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі "Фрыдам Хаус" Дэвід Крамер, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі