Канкурэнт Беларусі за права правесці чэмпіянат свету не прабіўся ў эліту

Зборныя Італіі і Казахстана вярнуліся ў эліту сусветнага хакею. Гэтыя каманды заваявалі дзве пуцёўкі, стаўшы пераможцамі сваіх групу дывізіёне I.
Казахстан выйграў усе пяць матчаў групы "А", якую прымала Вільня. Былі пераможаныя хакеісты Літвы — 5:1, Харватыі — 6:1, Японіі — 3:1, Аўстраліі — 13:2, Славеніі — 2:1.

А вось зборная Ўкраіны, якая з'яўляецца канкурэнтам Беларусі за права правесці хакейны чэмпіянат свету 2014 года, не вярнула элітную прапіску. У групе "В" перамогу святкавалі італьянцы, якія таксама атрымалі пяць перамог, у тым ліку і над украінцамі — 2:0, інфармуе БЕЛТА. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі