Кансервы на заводзе-ўдзельніку міжнароднай выставы робяць у антысанітарыі
Як высветліла санстанцыя, Барысаўскі кансервавы завод рыхтуе свае кансервы ў антысанітарных умовах. Між тым, як адзначае "Барысаў Электронны", прадпрыемства бярэ ўдзел у міжнароднай выставе-кірмашы "Зялёны тыдзень-2010" у Берліне (Нямеччына). Спецыялісты Барысаўскага заводу распавядаюць, што падчас выставы яны арганізавалі сустрэчы з патэнцыйнымі пакупнікамі прадукцыі заводу і дасягнулі папярэдняй дамоўленасці пра супрацоўніцтва. Аднак патэнцыйным нямецкім партнёрам не распавялі, што прадукцыя рыхтуецца ў антысанітарных умовах.
Так, санстанцыя высветліла, што работнікі, якія абслугоўваюць вадаправодныя будынкі, не маюць медыцынскіх кніжак. На заводзе не праведзеныя тэхнічныя і гігіенічныя выпрабаванні вентыляцыйных сістэм; столі і сцены часткі вытворчых, складскіх, дапаможных памяшканняў у падцёках, плямах вільгаці і цвілі; пабелка столяў і сцен абсыпаецца; аконныя шыбы згнілі і не адчыняюцца. Праходы і праезды загрувашчаныя сыравінай, паўфабрыкатамі і гатовай прадукцыяй; вытворча-тэхналагічная лабараторыя не атэставаная і не акрэдытаваная. Агулам лекары-гігіеністы выставілі спіс з 15 парушэнняў.