Кансультанта выканкама СНД падазраюць у падмане банкаў і крадзяжы грошай

Сталічная міліцыя распачала крымінальную справу ў адносінах да кансультанта аддзела прававога супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД. 50-гадовую жанчыну падазраюць у буйным махлярстве.

Справа распачата па наводцы шэрагу буйных банкаў, якія апынуліся ў ролі пацярпелых. Па звестках аператыўнікаў, жанчына здолела падмануць службы бяспекі пяці найбуйнейшых беларускіх банкаў і пад выглядам атрымання крэдытаў на спажывецкія патрэбы ашуканскім шляхам завалодаць буйной сумай грошай.

Сярод пацярпелых —"Пріорбанк", "Белпрамбудбанк", ААТ "Парытэтбанк", "Белросбанк", "Замежны банк "Мінск - Масква". Агульная сума скрадзенага складае больш за 73 мільёны рублёў.

“Ежедневник”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі