Кантэйнеры для раздзельнага збору смецця з'явяцца да канца года

Да канца 2010 года ўсе шматпавярховікі Беларусі забяспечаць кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця. Пра гэта сёння паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Анатоль Шагун. Паводле слоў Шагуна, у 2010 годзе ў краіне будзе ўстаноўлена больш за 12 тысяч кантэйнераў і набыта не менш як 140 смеццявозаў.

У Гомелі, Магілёве, Наваполацку працуюць прадпрыемствы па перапрацоўцы камунальных адкідаў. У Брэсце такое прадпрыемства з'явіцца ў 2011 годзе, у Гродне — да 2014 года. Разглядаюцца варыянты будаўніцтва прадпрыемстваў па перапрацоўцы смецця ў Віцебску, Мінску, Барысаве, Бабруйску, Оршы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі