Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі знайшлі пад Адэсай
Больш за 105 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэтаў выявіла 29 жніўня міжведамасная група праваахоўнікаў Украіны, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Склад кантрабандных цыгарэтаў размяшчаўся на тэрыторыі былога калгасу ў Адэскай вобласці. Там праваахоўнікі знайшлі больш за 210 скрынак з цыгарэтамі, якія мусілі накіроўвацца на продаж у крамах бяспошліннага гандлю.
Следчыя дзеянні працягваюцца.