Кантрабандыст на Палессі пратараніў машыну беларускіх памежнікаў

Кантрабандыст аказаў супраціў беларускім памежнікам на Палессі. Здарэнне адбылося ў Брэсцкай вобласці.  Памежнікі спрабавалі затрымаць кантрабандыста ў той момант, калі ён перагружаў 100 рулонаў тканіны, нелегальна дастаўленай з Украіны, з аднаго аўтамабіля ў іншы. Аднак ён не разгубіўся і на сваёй машыне кінуўся на ўцёкі і пратараніў УАЗ з памежнікамі. Вайскоўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Кантрабандыста затрымалі, супраць яго можа быць распачатая крымінальная справа.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі