Кантрабандыст вёз праз мяжу 20 кг срэбра

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, незадэклараваны тавар яны знайшлі за пажарным шчытком аднаго з купэ. Ад мытнага кантролю было схавана больш за 4000 адзінак срэбраных вырабаў. Агульная вага кантрабанды склала больш за 20 кілаграмаў. Папярэдні кошт яе ацэнены ў 600 мільёнаў рублёў.



Няўдалым кантрабандыстам апынуўся 26-гадовы беларус. На яго пачалі адміністрацыйную справу. А бранзалеты канфіскаваныя да рашэння суда.



Фота — brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі