Капітан мінскага “Дынама” Ёзэф Штумпел вяртаецца на лёд пасля траўмы
Капітан мінскага “Дынама” Ёзэф Штумпел вяртаецца на лёд пасля траўмы, якую ён атрымаў 27 кастрычніка ў Бабруйску ў паядынку чэмпіянату КХЛ з маскоўскім “Дынама”, паведамляе БЕЛТА. Штумпел зможа выступіць ужо ў найбліжэйшых выязных матчах у Маскве з ЦСК (5 лістапада) і чэхаўскім “Віцязем” (7 лістапада). Не выключанае вяртанне ў шэрагі і канадскага абаронцы Джордана Генры, які траўмаваўся 29 кастрычніка ў бабруйскай сустрэчы з “Віцязем”. Хакеіст паедзе ў Маскву разам з камандай, а рашэнне наконт яго ўдзелу ў матчах будзе прынятае на месцы.
Яшчэ адзін гулец мінскага “Дынама”, абаронца Андрэй Антонаў ужо болей за 10 дзён знаходзіцца ў лазарэце, бо таксама атрымаў траўму. Працэс яго аднаўлення вырашылі не фарсіраваць. Што тычыцца абаронцы Віктара Касцючэнка, які зламаў руку 24 кастрычніка ў паядынку з яраслаўскім “лакаматывам”, то яму ў найбліжэйшыя дні хутчэй за ўсё зробяць аперацыю. Казаць пра тэрміны яго вяртанне на лёд пакуль не выпадае.
Аднаўленне Андрэя Мезіна, які нядаўна перанёс у Барселоне аперацыю на калене, ідзе паводле плана.