Капітанам хакейнай зборнай Беларусі на Алімпіядзе будзе Руслан Салей

Абаронца Руслан Салей будзе капітанам хакейнай зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Пра гэта заявіў галоўны трэнер каманды Міхаіл Захараў.
Як паведамляе "Прессбол", асістэнтамі капітана стануць абаронца Віктар Касцючонак і нападаючы Аляксей Угараў. Паводле слоў Захарава, Салей аднаўляецца пасля траўмы вельмі хуткімі тэмпамі і з верагоднасцю 99% мусіць прыняць удзел у Алімпіядзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі