Капскі: У беларускім футболе працуюць ідыёты і бездары
Кіраўнік барысаўскага БАТЭ Анатоль Капскі рэзка адрэагаваў на нядаўняе рашэнне выканкаму Беларускай федэрацыі футбола.
Нагадаем, было вырашана, што чэмпіянат Беларусі пройдзе ў два этапы з дзяленнем на шасцёркі. Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка выступіў супраць гэтага новаўвядзення.
"Вы зараз чэпчыкі ўверх кідаеце, — цытуе словы Анатоля Капскага "Прессбол". — Думаеце, заўзятараў больш прыйдзе? Дык вось не прыйдзе. Таму што ў нашым футболе працуюць ідыёты і няздары. А ў "Прессболе" кідаюць чэпчыкі за недарэчную ідэю. Прадалі беларускі чэмпіянат ва ўгоду Чыжу (бізнесмену, уладальніку мінскага "Дынама" — Еўрарадыё). Хіба не так?".
Новая схема чэмпіянату па футболе: за кошт чаго плануюць распаліць інтарэс?
Фота — gazetaby.com