Карціну Шагала на аукцыёне ў Сеуле прадалі за 4 мільёны долараў
Карціну Марка Шагала “Бестыяры і музыка” прадалі на аўкцыёне ў Сеуле па рэкордным для азіяцкага рэгіёну кошце — болей чым за 4 мільёны долараў. Гэта найдаражэйшы твор заходняга мастацтва XX стагоддзя за ўсю гісторыю аукцыёнаў у Азіі. А вось палатно Пабла Пікаса “Мадэль у студыі” набылі за 2 мільёны долараў. Усяго ж на сеульскім аукцыёне прадалі 60 твораў заходніх мастакоў болей чым на 10 мільёнаў долараў, паведамляе СТВ.