Кардыналу Свёнтку зрабілі аперацыю ў Польшчы

Кардынал Казімір Свёнтак паўторна праапераваны. Гэтым разам не ў Беларусі, а ў Любліне, паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкай на Агенцтва каталіцкіх навінаў. Аперацыя адбылася 13 верасня. Цяпер ужо пачалася рэабілітацыя найстарэйшага іерарха беларускага касцёла, якую ён таксама будуць праходзіць у Любліне.
 
Нагадаем, што Свёнтак у траўні атрымаў траўму - пералом шыйкі сцягна. Беларускія лекары тады прааперавалі кардынала і далі аптымістычныя прагнозы. Аднак усё ж спатрэбілася новая аперацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі