Карл Більдт: Мы расчараваныя хуткасцю прагрэсу ў Беларусі, але мы не здаемся

Міністр замежных спраў Швецыі распавёў, што беларускае пытанне адправілі на ніжэйшы ўзровень Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза 17 кастрычніка прынялі рашэнне не адмяняць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, а завесіць іх дзеянне яшчэ на год.

Дэкларацыя савета міністраў: "У сувязі з адсутнасцю істотнага прагрэсу ў сферах, якія былі абазначаныя ў Рашэннях Савету за 13 кастрычніка 2008 года, Савет не можа адмяніць абмежавальныя меры супраць пэўных беларускіх чыноўнікаў, — Таму ён вырашае працягнуць да кастрычніка 2010 года абмежавальныя меры... Тым не менш, каб заахвоціць прагрэс у сферах, якія зазначаныя ЕС, Савет вырашае адначасова працягнуць прыпыненне прымянення абмежаванняў на ўезд для пэўных беларускіх чыноўнікаў... да кастрычніка 2010 года...".

Аднак падчас прэс-канферэнцыі, якая адбывалася ў гэты ж дзень у штаб-кватэры Савета міністраў ЕС, ні шведскі міністр замежных спраў Карл Більдт, ні еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднэр, ні шведская міністр па міжнародным развіцці і супрацоўніцтве Гуніла Карлсан пра Беларусь нават не ўзгадвалі. Еўрарадыё вырашыла наўпрост запытаць іх, ці беларускае пытанне яшчэ актуальна для Еўропы.

Еўрапейскае радыё для Беларусі: “Наколькі мы ведаем, ЕС вырашыў завесіць санкцыі супраць Беларусі, нягледзячы на тое, што Беларусь не выканала патрабаванні Еўропы. Ці не лічыце Вы, што ў вачах беларусаў гэта будзе азначаць, што Еўрасаюз больш не цікавяць дэмакратызацыя і правы чалавека ў Беларусі?”

Карл Більдт: “Не, я так не думаю. З тэксту рэзалюцыі бачна, што наша пазіцыя вельмі празрыстая і цвёрдая. Мы працягваем санкцыі, але адначасова іх завешваем. Мы ўсё яшчэ зацікаўленыя тым, каб беларускія ўлады рухаліся далей у бок еўрапейскіх каштоўнасцяў. Я магу прама сказаць, мы расчараваныя хуткасцю прагрэсу, але мы не здаемся. І мы будзем далей заахвочваць Беларусь, каб накіраваць яе ў добрым напрамку. І ўжо шмат зроблена: мы ўключылі ў рэзалюцыю зацверджаную Саветам міністраў ясныя заявы і каштоўнасці. ”

Варта адзначыць, што падчас слоў Карла Більдта пра працяг санкцый і іх адначасовае ўхіленне, некаторыя журналісты не маглі стрымаць усмешак на тварах. А пытанне Еўрарадыё справакавала і іншых удзельнікаў прэс-канферэнцыі закрануць беларускую справу. Таму Карлу Більдту давялося тлумачыць СМІ:

Карл Більдт:
“Беларускае пытанне было адпраўлена на ніжэйшы ўзровень. Краіны-сябры так лёгка знайшлі кампраміс, што не было неабходнасці, каб гэта абмяркоўвалі міністры. Гэта першае. Мы таксама атрымалі справаздачы ад 2 міністраў замежных спраў, якія нядаўна былі ў Мінску, і ацанілі магчымасці зменаў. Мы не будзем здавацца. Але гэта не азначае, што да наступнай серады ў Беларусі будзе дэмакратыя скандынаўскага кшталту”.



Он-лайн:
На Форум НДА ў Брусель прыехалі 27 беларускіх арганізацый (Фота)
Стаў вядомы дакладны спіс удзельнікаў брусэльскага форума (Фота)
Вітаем у цывілізаваным свеце! (Фота)
Сяргей Мацкевіч абраны каардынатарам першай працоўнай групы Форума
Віктар Карніенка: улада выхавала нас лёгка шукаць паразуменне
Карэспандэнты Еўрарадыё паразмаўлялі з шведскай міністаркай (Фота)


Бузэк: Беларускія чыноўнікі застануцца ўязнымі ў Еўрасаюз яшчэ на год
Савет ЕС: Санкцыі могуць быць адмененыя ў любы момант
Аляксандр Мілінкевіч распавядзе еўрадэпутатам пра Еўрапейскі форум
С. Мацкевіч: Усталёўваем сталыя сувязі з краінамі "Ўсходняга партнёрства"
Савет ЕС прыняў рашэнне па Беларусі, заўтра яго агучаць
Козік: Федэрацыя прафсаюзаў спадзяецца знайсці кампраміс у Бруселі
Мілінкевіч, Янукевіч, Севярынец, Клімаў правядуць сустрэчы ў Бруселі
Сіліцкі: невядома, ці не будзе Форум НДА нагадваць "лягушатнік"


Глядзі таксама: Тэкст Рашэння Савета ЕС па Беларусі 17 лістапада


Фота — rusrep.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі