Карле Бруні не даюць запісаць альбом

Жонцы французскага прэзідэнта Карле Бруні рэкамендавана адкласці запіс новага альбома.
Як паведамляе выданне Paris Match, дарадцы Нікаля Сарказі палічылі, што выхад альбома ў бліжэйшы час можа негатыўна паўплываць на стаўленне жыхароў Францыі да кіраўніка дзяржавы.

Карла Бруні ўжо гатовая распачаць студыйны запіс. Для новай кружэлкі яна падрыхтавала 24 песні. Аднак зараз прэзідэнт падвяргаецца маштабнай крытыцы ў СМІ. Гэта звязана з неадназначнай рэакцыяй міжнароднай супольнасці на ліквідацыю цыганскіх паселішчаў і дэпартацыю цыган з Францыі, а таксама са шматлікімі акцыямі пратэсту з-за незадаволенасці французаў эканамічнай палітыкай улады.

У той жа час незразумела, калі Бруні зможа аднавіць працу над альбомам, бо ўжо ў наступным годзе пачнецца перадвыбарчая кампанія.

Нагадаем, што раней на папулярнасці Нікаля Сарказі негатыўна адбіліся публікацыі фатаграфій аголенай Карлы Бруні. Папярэдняя пласцінка Бруні, якая атрымала назву "Comme si de rien n'etait" была вельмі холадна прынятая музычнымі крытыкамі.

Фота: firsty.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі