Карова стала прычынай дарожнага здарэння
У Драгічынскім раёне пацярпела 23-гадовая аўтамабілістка, якая наехала на карову. Здарэнне адбылося 1 ліпеня ўдзень на аўтадарозе непадалёк ад вёскі Агдземер, паведамляе БелаПАН. Жыхарка Пінскага раёну, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген-Пасат” збіла карову, што выйшла на праезную частку. Пасля гэтага кіроўца з’ехала ў кювет. Дзяўчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму і зламала нос, таму і трапіла ў лякарню. А карова сканала на месцы.
Ужо высветлілі, якім чынам жывёліна апынулася на дарозе: статак кароў пасвіўся непадалёк ад трасы і яны здолелі прарваць агароджу “электрапастуха”. Такім чынам адна з іх выйшла на праезную частку.
Ужо высветлілі, якім чынам жывёліна апынулася на дарозе: статак кароў пасвіўся непадалёк ад трасы і яны здолелі прарваць агароджу “электрапастуха”. Такім чынам адна з іх выйшла на праезную частку.