Карстэн выйграла золата чэмпіянату Еўропы па веславанні ў Брэсце
Беларуска Кацярына Карстэн выйграла золата чэмпіянату Еўропы па акадэмічным веславанні, які праходзіць у Брэсце.
У фінальным заездзе беларуска лідзіравала на працягу ўсёй дыстанцыі і ўпэўнена перамагла. Срэбра дасталася чэшцы Мірцы Кнапкавай, бронзавым прызёрам стала расіянка Юлія Левіна.
Усяго ў фіналы кантынентальнага першынства выйшлі сем беларускіх лодак. 4 з іх не здолелі трапіць у лік прызёраў, яшчэ тры лодкі выйдуць на старт сёння, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, усяго ў турніры ўдзельнічаюць каля 500 спартоўцаў з 32 краін. Зборная Беларусі прадстаўленая ў 13 з 14 відаў праграмы.