Касціцыны і Грабоўскі вызначыліся ў чарговых матчах НХЛ
Паспяхова выступілі ў чарговых матчах НХЛ беларускія легіянеры. У пераможным матчы "Манрэаля" над "Бостанам" (3:2) Сяргей Касціцын закінуў дзве шайбы, на рахунку Андрэя Касціцына галявая перадача.
"Таронта", за які выступае Міхаіл Грабоўскі, выйграў на сваёй пляцоўцы ў "Эдмантана" — 6:4. Грабоўскі закінуў адну шайбу.
Найлепшым бамбардзірам "беларускага дэсанту" ў цяперашнім чэмпіянаце НХЛ з'яўляецца 26-гадовы Міхаіл Грабоўскі, які ў 45 матчах набраў 28 ачкоў (8+20). 26-гадовы Андрэй Касціцын мае 27 балаў (12+15) пасля 47 матчаў. У Сяргея Касціцына 15 ачкоў (5+10) пасля 37 гульняў.
"Манрэаль" па-ранейшаму ўваходзіць у зону плэй-оф і займае 7-е месца ва Ўсходняй канферэнцыі, а "Таронта" займае апошняе 15-е месца.