Касмачова: Ялфімаў выйдзе і заспявае нават пад вадой!
Як даведалася Еўрарадыё, Пётр Ялфімаў усё ж згадзіўся на шоў Януша Юзэфовіча. Праўда, выступаць яны будуць “асобна” Прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні Пётр Ялфімаў усё ж будзе супрацоўнічаць з Янушам Юзэфовічам. На днях польскі рэжысёр прыедзе ў Мінск, каб канчаткова вызначыцца з нумарам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дырэктарка Пятра Таццяна Касмачова:
“Мы новага праекта Юзэфовіча не бачылі, паняцця не маем, што гэта будзе. Ён прыедзе ў Мінск па патрабаванні Ціхановіча. З чым — мы не ведаем. Нам сказалі: “Ну, тады і не хвалюйцеся — артыст будзе асобна, а рэжысёр – асобна”.
Пры ўсім негатыўным стаўленні да прапанаванай Юзэфовічам шоў-праграмы на песню Ялфімава і самога спевака, і яго дырэктаркі, Таццяна Касмачова сцвярджае, што супраць польскага рэжысёра яны нічога не маюць.
Таццяна Касмачова: “Мы нічога не маем супраць спадара Юзэфовіча. Проста людзі павінны супадаць у сваіх творчых пазіцыях. Асабліва, калі Ялфімаў з’яўляецца не толькі выканаўцам, але і аўтарам песні. А не так, што ўзялі рэжысёра: “Гэта імя! Трэба з ім працаваць”, кажа Ціхановіч. Гэта ўсё глупства і самадзейнасць”.
Дырэктарка сцвярджае, што ў іх ёсць свая ідэя наконт таго, якім павінна быць шоў на песню Пятра. Але падрыхтаваць нумар за лічаныя дні, што засталіся да Еўрабачання, не ўяўляецца магчымым. Таму давядзецца ехаць у Маскву з тым, на чым настойвае Ціхановіч і што прапаноўвае Юзэфовіч.
Таццяна Касмачова: “Мы прынялі такую пазіцыю: калі ў нашай краіне лічаць, што гэта добра і галоўным крытэрам з’яўляецца меркаванне Ціхановіча — няхай гэта так і будзе! Ялфімаў выйдзе і заспявае нават пад вадой! І зробіць гэта годна. Нам сорамна не будзе, сорамна будзе іншым”.
Гл. таксама: Ялфімаву давядзецца вяртаць БТ грошы за Еўрабачанне
Фота — bymedia.net