Касмічны карабель Ілана Маска ўпершыню прыстыкаваўся да МКС
Касмічны карабель Crew Dragon, які належыць карпарацыі SpaceX Ілана Маска, упершыню прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі. Стыкоўка адбывалася ў цалкам аўтаматычным рэжыме, а на борце карабля адсутнічаў экіпаж.
Гэта першы карабель, запушчаны амерыканскай прыватнай карпарацыяй, які прыстыкаваўся да МКС. Касмічнае судна правядзе на арбіце прыблізна тыдзень, а затым вернецца на Зямлю.
Crew Dragon стартаваў з касмадрому на мысе Канаверал у суботу. Калі місія будзе паспяховай, то летам на гэтым самым караблі да МКС паляцяць астранаўты. Плануецца, што Crew Dragon кампаніі Ілана Маска і яго канкурэнт — прыватны карабель Boeing, запуск якога запланаваны на гэты год, павінны замяніць распрацаваныя ў 60-я гады XX стагоддзя расійскія караблі “Саюз” пры дастаўцы астранаўтаў на МКС.