Кастусёў цвердзіць, што яму прапаноўвалі $100 тыс за зняцце з выбараў

Былы кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў цвердзіць, што яму прапаноўвалі 100 тысяч долараў за тое, каб ён зняўся з выбараў.

Пра гэта палітык заявіў у часе з’езду Гомельскай абласной арганізацыі партыі. Ён таксам сказаў, што не лічыць іншых альтэрнатыўных кандыдатаў аднадумцамі, бо ўбачыў за мінулую выбарчую кампанію ўбачыў ад іх “бруду, няшчырасці і хлусні” болей, чым ад уладаў. 

З яго словаў, прапанова зняцца з выбараў і атрымаць за гэта 100 тысяч долараў паступіла ад аднаго з іншых кандыдатаў, калі яны былі разам у лесе і размаўлялі без сведкаў. Пасля затрымання, Кастусёву ў КДБ назвалі менавіта гэтую лічбу і сказалі, што яго шануюць, бо не ўзяў гэтыя грошы.

Рыгор Кастусёў таксама сцвярджае, што ў перыяд перадвыбарчай кампаніі газета “Народная воля” прапаноўвала прапаноўвала яму друкаваць заказныя артыкулы за грошы, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі