Кастусёва не зарэгіструюць, бо ён быў бы першым у бюлетэні для галасавання?

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду, фронтавец Рыгор Кастусёў можа быць не зарэгістраваны. Такое меркаванне ў сваім блогу выказваюць сябры гродзенскага "Руху за Свабоду!”.  Нагадаем, неабходны для рэгістрацыі 100-тысячны бар’ер пераадолелі 11 чалавек. У гэтым спісе, калі прэтэндэнтаў расставіць у алфавітным парадку, Рыгор Кастусёў ідзе першы, пасля яго — Аляксандр Лукашэнка і ўжо затым іншыя кандыдаты — Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Правальскі, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус, Віктар Цярэшчанка.

Калі ЦВК зарэгіструе Кастусёва, то прозвішча кандыдата ад Партыі БНФ будзе пад нумарам “1” у алфавітным спісе бюлетэня для галасавання.

“Наўрадці Лукашэнка і тыя, хто вядзе яго кампанію, адмовяцца ад месца №1 у выбарчым бюлетэні. Калі пагадзіцца з тым, што “парад кандыдатаў” зроблены ўладамі з мэтай расцярушыць паміж кандыдатамі 20-30 адсоткаў, то тым болей нельга дапусціць, каб у такім вялікім спісе, удзячны электарат нечакана памыліўся, малюючы птушачку. Пазіцыя № 2, канешне, і так не найгоршая, але №1 лепшая і да таго ж сімвалічная”, — піша гродзенскі “Рух за свабоду!”




Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі