Каталіцкая царква адмовілася быць талерантнай да сэксменшасцяў

Ініцыятарам прыняцця гэтага дакумента стаў папа Францішак. Першы варыянт быў апублікаваны ў панядзелак і выклікаў вялікі розгалас. У дакуменце было сказана, што каталіцкая царква па-ранейшаму асуджае гомасэксуалізм і не прызнае аднаполых шлюбаў, але гомасэксуалісты “маюць таленты і вартасці, якія могуць служыць на карысць хрысціянскай супольнасці”.

На галасаванне ў сінод вынеслі менш радыкальную версію, паводле якой “людзей з гомасэксуальнымі схільнасцямі трэба сустракаць з павагай і далікатнасцю”. Аднак і такую версію не падтрымала неабходная колькасць біскупаў, інфармуе ВВС.

Кансерватары ў сінодзе палічылі прапанаваны дакумент здрадай інтарэсам царквы.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі