Каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень

Арцыбiскуп Тадэвуш Кандрусевiч, Мiтрапалiт Мiнска-Магiлёўскi звярнуўся да вернікаў з Пастырскім пасланнем на Вялiкдзень 2008 года.
"Ад усяго сэрца вiншую вас са збаўчаю ўрачыстасцю ўваскрасення Хрыстова. Вiншую таксама хрысцiянаў iншых веравызнанняў, якiя сёння адзначаюць гэтае Свята святаў. Вiншую вернiкаў Праваслаўнай Царквы, якiя перажываюць святы час падрыхтоўкi да Вялiкадня i ад усёй душы жадаю, каб ён сапраўды стаў бласлаўлёным часам для нашых праваслаўных братоў i сясцёр.

Перад аблiччам выклiкаў секулярызму мы паклiканыя да сумеснага сведчання пра хрысцiянскiя каштоўнасцi i да iх абароны. Ад гэтага будзе залежаць, цi стане набыткам нашых сучаснiкаў збаўчая праўда Уваскрасення Хрыста, якая вядзе да духоўнай свабоды"
, - гаворыцца ў пасланні арцыбiскупа Тадэвуша Кандрусевiча.

Ён жадае ўсім вернікам шчасця, радасцi i шчодрых ласкаў ад Уваскрослага Збаўцы.

“Хрыстус уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!”

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі