Казахстанская нафта ў хуткім часе можа пацячы ў Беларусь

Пастаўкі казахстанскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы могуць пачацца ўжо сёлета. Пра гэта 19 студзеня на прэс-канферэнцыі заявіў амбасадар Казахстана ў Беларусі Анатоль СмірноўСмірноў: "Пасля рашэння пытанняў Мытнага саюза з 1 студзеня бягучага года перад намі адкрываецца магчымасць транспартаваць нафту на два беларускія НПЗ. Раней нам заміналі высокія тарыфы транспартавання. Сёння, калі створаны Мытны саюз, адкрываецца перспектыва для таго, каб прапампоўваць нафту на вашыя НПЗ, перапрацоўваць яе тут і далей транспартаваць у краіны Еўрапейскага саюза".

Па словах Анатоля Смірнова, Казахстан гатовы пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы "ў любых аб'ёмах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі