Казулін будзе працаваць у ЕГУ?

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін можа апынуцца ў кіраўніцтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які дзейнічае ў Вільні. Такую версію вылучыў інтэрнэт-рэсурс "Мы". Нагадаем, што на мінулым тыдні з пасады першага прарэктара там звольнілі Уладзіміра Дунаева. Гэтае крэсла і прарочаць Казуліну.

У якасці аргументаў называецца тое, што Казулін быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, мае статус былога палітвязня і адчувае патрэбу ў працы.

Сам Аляксандр Казулін паставіўся да такой інфармацыі як да чутак і каментаваць яе адмовіўся. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі