Казулін: Пасля санкцыяў ЗША да мяне толькі ў ложак нікога не паклалі
Не стаў першакрасавіцкім жартам ліст з Дэпартаменту выканання пакаранняў, які 1 красавіка атрымала дачка Аляксандра Казуліна Юля. У лісце кіраўніцтва калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень, афіцыйна адмовіла замяніць рэшту тэрміну на больш мяккае пакаранне. Прычынай названа тое, што Казулін “не стаў на шлях выпраўлення”. Юлія Казуліна: Сёння прыйшоў ліст, што яму адмоўлена ў замене неадбытай часткі пакарання на больш мяккае, таму што ён не стаў на шлях выпраўлення. Дакумент ад 25 сакавіка мне даслалі з Дэпартаменту выканання пакаранняў.
Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч лічыць, што тэрмін Казуліну можа быць зменшаны толькі пад ціскам Еўропы.
Рынкевіч: Лукашэнка дзейнічае ў сваім алгарытме: два крокі наперад у рэпрэсіях, адзін крок назад у гандлі з Захадам. Я памятаю словы Казуліна, што Лукашэнка разумее толькі мову сілы. Аднак гэтая сіла мусіць быць салідарная – і тут шмат пытанняў да Еўрасаюзу.
Аляксандр Казулін у сваю чаргу ў апошнім лісце распавёў, што ціск на яго і на атрад, у якім ён знаходзіцца, пасля ўвядзення санкцыяў ЗША значна ўзмацніўся. Дачка Юля зачытала Еўрарадыё фрагмент з гэтага ліста.
Юлія: Ён піша: “Тут, у нас, пасля ўвядзення ЗША санкцыяў паследавалі санкцыі ў адказ у дачыненні да атраду, у якім я знаходжуся. Праводзіцца шырокамаштабная аперацыя, мяркую, пад непасрэдным кіраўніцтвам спецслужбаў пад кодавай назвай “Блакада Казуліна”, мэтай якой з’яўляецца абсалютная мая ізаляцыя ад знешняга свету, людзей, грамадства. За кожным маім чыхам маецца цэлы натоўп рознага кшталту кантралёраў. Задзейнічаныя ўсе сілы, якія толькі магчыма прыцягнуць.
Як тут кажуць, засталося толькі змясціць у атрадзе і пакласці спаць побач са мной начальніка аператыўнай часткі калоніі, а так усё астатняе – па поўнай праграме. З відэаназіраннем за месцам знаходжання атраду, з праслухоўваннем памяшкання, у якім знаходжуся, з вывазам з калоніі людзей, якіх хоць неяк падазраюць у больш блізкіх кантактах са мной.”
Гэты ліст напісаны 13 сакавіка, але атрымалі мы яго дзесьці 20-га.