КДБ Беларусі абяцае сачыць за бяспекай АЭС увесь час
Органы дзяржаўнай бяспекі Беларусі будуць прымаць удзел у наладжванні бяспекі беларускай АЭС на працягу ўсяго жыццёвага цыклу станцыі. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Вадзім Зайцаў. Хаця задачы па ахове і абароне атамнай электрастанцыі ўваходзяць у кампетэнцыю іншых сілавых ведамстваў, КДБ таксама вырашыла пільнаваць бяспеку АЭС.
Па словах Вадзіма Зайцава, у сучасных умовах узрастае роля спецслужбаў у прадухіленні экалагічных і тэхнагенных катастроф.
БЕЛТА
Па словах Вадзіма Зайцава, у сучасных умовах узрастае роля спецслужбаў у прадухіленні экалагічных і тэхнагенных катастроф.
БЕЛТА