КДБ Беларусі не мае інфармацыі пра падрыхтоўку правакацый падчас выбараў

Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. Каментуючы сітуацыю ў краіне, ён заявіў, што сітуацыя спакойная, звычайная. Пры гэтым кіраўнік КДБ сышоў ад адказу на пытанне, ці актывізаваліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі замежныя спецслужбы.

Вадзім Зайцаў таксама адмовіўся паведаміць, на чыю выбарчую кампанію вёз 200 тысяч долараў затрыманы на мяжы кур'ер. Пра гэтага кур'ера паведаміў 1 кастрычніка на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі