КДБ цікавіцца царквой "Новае жыццё"

Юрыст расказаў, што пасля санкцыянаванага вобыску, які прайшоў у яго дома 24 снежня, ён быў дастаўлены ва ўпраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці як сведка па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Яго дапытваў капітан Павел Каранеўскі.

Пры вобыску ў Луканіна былі канфіскаваныя два ноўтбукі, электронныя носьбіты інфармацыі, фотаапарат і службовая дакументацыя.

"На пытанне, калі мне будзе вернута канфіскаванае абсталяванне і дакументацыя, якія выкарыстоўваліся для патрэб царквы, Каранеўскі адказаў, што вярнуць, але па тэрмінах нічога абяцаць не можа. На развітанне ён заўважыў, што сустрэча са мной не апошняя, бо следства працягваецца", — паведаміў юрыст царквы "Новае жыццё".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі