КДБ не каментуе інфармацыю аб арышце былога віцэ-прэзідэнта НАК

У Камітэце дзяржаўнай бяспекі не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю аб затрыманні былога віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Аляксандра Бондара, якая ўчора з'явілася ў шэрагу СМІ.  Нагадаем, Бондар займаў высокую пасаду ў НАК 12 гадоў таму. Вясной сёлета яго звольнілі з пасады дырэктара Навукова-даследчага інстытута фізкультуры і спорту. Прычынай стала выкрытае Камітэтам дзяржкантролю парушэнне - установа аказвала платныя медыцынскія паслугі, не маючы на гэта ліцэнзіі. Прыбытак ад такой дзейнасці склаў больш за 17 мільёнаў рублёў, паведамляе "Інтэрфакс".

У лютым 2008-га выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта пазбавіў газету "Прессбол" алімпійскай акрэдытацыі на гульні ў Пекіне якраз за публікацыю, прысвечаную механізму буйных тэндэрных фінансавых махінацый працаўнікоў Навукова-даследчага інстытута, якім кіраваў Аляксандр Бондар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі