КДБ прадухіліў закупку металічных штыроў

Асобныя прадстаўнікі апазіцыі намагаліся закупіць небяспечныя прадметы, паведаміў сёння журналістам старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў. Зайцаў назваў у ліку гэтых прадметаў электрашокеры, петарды, газавыя балончыкі. Дзякуючы пільнасці грамадзянаў, адзначыў ён, была прадухіленая спроба набыць 3 тысячы металічных штыроў. Кіраўнік КДБ падкрэсліў, што беларускія праваахоўныя органы валодаюць інфармацыяй пра падобныя спробы асобных палітыкаў, перадае БЕЛТА.

Зайцаў аспрэчыў заявы апазіцыі пра правакацыі, якія нібыта рыхтуюцца з боку ўладаў, і заявіў пра наяўнасць канкрэтных планаў па падтрымцы правапарадку падчас выбараў не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі