КДБ шукае распаўсюднікаў чутак пра эпідэмію лёгачнай чумы ў Мазыры

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвергла інфармацыю пра эпідэмію лёгачнай чумы ў Мазыры, якая з'явілася ў шэрагу недзяржаўных СМІ. РИА Новости цытуе словы прэс-сакратара міністэрства Вольгі Шульпіной, якая сцвярджае, што "галоўная санітарная лекарка Мінздрава сёння была на працы і працавала ў звычайным рэжыме. Аб эпідэміі лёгачнай чумы ёй нічога невядома".   У сваю чаргу прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення КДБ паведаміў, што ніякіх надзвычайных мерапрыемстваў у Мазыры не праводзілася, і перасоўванне грамадзян не абмяжоўвалася. Цяпер "кампетэнтныя органы" шукаюць крыніцу чутак.

Нагадаем, што лёгачная чума — гэта небяспечная хвароба, якая распаўсюджваецца праз паветра. Смяротнасць сярод тых, хто на яе захварэў, высокая. У жніўні ўспышка лёгачнай чумы была адзначаная ў Кітаі. Чуткі пра яе распаўсюджваліся ў Саратаўскай вобласці Расіі, але афіцыйна не былі пацверджаныя. Пра лёгачную чуму восенню загаварылі ва Ўкраіне, а таксама чуткі з'явіліся ў паўднёвых абласцях Беларусі.


Глядзі таксама:

Франак Вячорка шпіталізаваны ў вайсковай часці ў Мазыры

У Мазыры з пачатку эпідэміі пнеўманіі захварэлі 500 чалавек, 9 памерлі


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі