КДБ шукае "зачэпкі" супраць Алеся Міхалевіча
Сябра руху "За свабоду" Тамара Карызна ўчора была дапытаная ў Віцебскім упраўленні КДБ як сведка па справе аб "масавых беспарадках".
Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў Тамара была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксея Міхалевіча.
"Не цяжка здагадацца, што ўсе гэтыя гутаркі маюць адну мэту — знайсці хаця б нейкую зачэпку, каб абвінаваціць Алеся Міхалевіча ў арганізацыі або хаця б у закліку да масавых акцый пратэсту 19 снежня", — заявіў сайту pyx.by віцебскі каардынатар руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў.