КДБ выклікае на допыты нават у дзень Раства
Сёння прыкладна а 10.45 сын экс-кандыдата на прэзідэнта Рыгора Кастусёва Андрэй атрымаў позву на допыт у шклоўскі КДБ.
У позве, якую яму прынеслі, было пазначана, што ён павінен з’явіцца ў КДБ аб 11.00 як сведка. Размова павінна была заняць прыкладна паўгадзіны часу. З чым звязаная неабходнасць такой размовы, невядома.
Андрэй Кастусёў учора разам з бацькам прыехаў на два дні ў Шклоў пабачыцца з сябрамі. Увечары Кастусёў-старэйшы паехаў у Магілёў. Сын застаўся ў Шклове. Рыгор Кастусёў не выключае, што за хлопцам сачылі і як толькі даведаліся, што ён застаўся адзін, прынеслі яму позву ў КДБ. Андрэй Кастусёў адсядзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту ў Жодзіна. Яго зняволілі за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту. Ён вучыцца за мяжой, паведамляе Радыё Свабода.