КДБ зацікавілася магілёўскім актывістам Паўлам Варашылавым

Двое супрацоўнікаў спецслужбы сёння раніцай прыходзілі да яго дахаты. Пра гэта паведаміла яму маці.

Павел Варашылаў даведаўся ад маці, што кагэбісты вельмі хочуць з ім пагутарыць. Іх магла зацікавіць яго актыўнасць у часе перадвыбарчай кампаніі — такое меркаванне спадар Варашылаў выказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода. Пры гэтым 19 снежня ён не быў на плошчы Незалежнасці ў Мінску, а застаўся ў Магілёве і ўвогуле быў у той дзень на працы.

Сёння ў КДБ дапыталі і магілёўскую праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Крысціну Шацікаву. Яна была ўдзельніцай акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня, дзе яе і затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі