КДК: Не ведаем, ці спазняюцца ў Камітэце дзяржкантролю

Сёння Камітэт дзяржкантролю ізноў перакрыў ўваходы ў 35 міністэрствах і ведамствах, каб пакараць чыноўнікаў, якія спазняюцца на працу. Такая ж праверка адбылася ў лістападзе і выклікала шмат штрафаў.
Дадзеных пра колькасць затрыманых пакуль няма. Але Еўрарадыё зацікавілася пытаннем, ці не спазняюцца самі супрацоўнікі дзяржкантролю, ды як іх за гэта караюць. Пра гэта мы і запыталіся ў прэс-службе камітэта. Адказ быў нечаканым:

“Я не ведаю, спазняюцца ў дзяржкантролі ці не. Такіх дадзеных у мяне няма, таму не магу адказаць на гэта пытанне”.

Некалькі тыдняў таму старшыня КДК Зянон Ломаць гаварыў, што асабіста ён на працу не спазняецца ніколі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі