Кен Хэнслі заявіў, што яго канцэрт у Мінску забаранілі беларускія ўлады

Ён выказвае шкадаванне, што даводзіцца паведамляць кепскую навіну і піша: "...канцэрт Ken Hensley & Live Fire... у Мінску адменены, паколькі яго забаранілі беларускія ўлады". Кен Хэнслі прынёс прабачэнні ўсім, хто збіраўся пайсці на канцэрт ці ўжо замовіў білеты.

Нагадаем, рок-музыка мусіў выступіць падчас мерапрыемства "Музычная прэмія ТNT клуба". Яго дырэктар-арганізатарка Наталля Давыдава паведаміла ў сацыяльных сетках, што спачатку мерапрыемства планавалася ў фармаце музычнага фестываля ў парку Dreamland. Аднак "Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама... абмежавала час правядзення". І яго перанеслі ў клуб па вуліцы Рэвалюцыйная. Пра гэта Давыдава паведаміла па электроннай пошце Кену Хэнслі.

Вось што гаворыцца ў афіцыйным паведамленні арганізатараў:

"Прыватным прадпрыемствам "Тиэнти" атрыманае ўзгадненне культурна-відовішчнага (танцавальна-забаўляльнага) мерапрыемства "Першая музычная прэмія TNT", заяўленага да правядзення 16 жніўня 2013 г. у парку забаваў "Дрымлэнд", з абмежаваннем часу яго правядзення з 18.00 да 21.00 (3 гадзіны замест заяўленых 5 гадзінаў) паводле ліста Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта № 3-7/1007 ад 12 жнівень 2013 г. "у сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян па пытанні захавання гукавога рэжыму падчас правядзення культурна- масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі парку "Дрымлэнд".


Сцэнарным планам мерапрыемства было прадугледжана яго правядзенне ў парку забаваў "Дрымлэнд" з 18.00 да 23.00. Паколькі выступ Кена Хэнслі і гурта Live Fire як спецыяльна запрошаных гасцей быў запланаваны на час пасля 21.00, у сувязі з вышэйпазначаным абмежаваннем часу іх удзел стаў немагчымы ў рамках заяўленага мерапрыемства ў парку "Дрымлэнд".


Зыходзячы з вышэйвыкладзенага Прыватным прадпрыемствам "Тиэнти" прынятае рашэнне змяніць месца правядзення мерапрыемства з пераносам яго ў бар "Тиэнти". Пры гэтым патрабаванні да сцэнічнай пляцоўкі і гукавога абсталявання, забяспечыць выкананне якіх у рамках бара "Тиэнти" для выступлення Кена Хэнслі і гурта Live Fire не ўяўляецца магчымым".
 

Фота — ken-hensley.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі