Кеніец упершыню ў гісторыі прабег марафон меней як за 2 гадзіны
Кенійскі бягун Эліуд Кіпчоге паставіў у Вене новы сусветны рэкорд на марафонскай дыстанцыі — упершыню ў гісторыі яна пераадоленая меней як за 2 гадзіны. Дакладны час, які спатрэбіўся Кіпчоге, — 1 гадзіны 59 хвілінаў і 40,2 секунды.
Афіцыйны сусветны рэкорд таксама належыць гэтаму спартсмену і быў усталяваны 16 верасня 2018 года на Берлінскім марафоне.
Адметна, што цяперашняе дасягненне не будзе залічанае як афіцыйны рэкорд, бо спаборніцтвы ў Вене не з’яўляюцца адкрытымі, паведамляе Бі-бі-сі.
Эліуд Кіпчоге кажа, што пабіў рэкорд у дзве гадзіны, каб натхніць іншых і паказаць свету, што няма мяжы магчымасцям чалавека.