“Керамін” у хатнім матчы разграміў “Гомель” 7:3

Сёння завяршыліся чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі. У Магілёве мясцовы Хімвалакно прайграў наваполацкаму Хіміку-СКА — 2:5.
А ў Мінску заўзятары змаглі пабачыць 10 закінутых шайб. З буйным лікам сталічны “Керамін” разграміў “Гомель” — 7:3. Напярэдадні мінскае "Юнацтва", якое ідзе на трэцім месцы, з мінімальным лікам 1:0 выйграла ў "Брэста", які займае апошняе месца ў турнірнай табліцы.

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 87 ачкоў (36 гульняў),
2.    "Дынама" (Мінск) — 64 (35),
3.    "Юнацтва" — 63 (35),
4.    "Металург" (Жлобін) — 59 (36),
5.    "Віцебск" — 57 (36),
6.    "Хімвалакно" — 50 (36),
7.    "Хімік-СКА" — 50 (36),
8.    "Нёман" (Гродна) — 43 (35),
9.    "Гомель" — 41 (36),
10.    "Брэст" — 20 (35)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі