Кэтрын Эштан працягне "ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі"
Пра гэта гаворыцца ў заяве Вярхоўнага Прадстаўніка па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскага Саюзу Кэтрын Эштан. Поўная заява Кэтрын Эштан з нагоды сітуацыі вакол Саюзу палякаў у Беларусі 16 лютага:
"Я расчараваная нядаўнімі арыштамі 40 сяброў Саюзу палякаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у тым ліку дэмакратычна абранай старшыні Саюзу палякаў Анжалікі Борыс. Я таксама глыбока занепакоеная вялікім штрафам, нядаўна прысуджаным спадарыні Борыс. Я асуджаю дзеянні міліцыі, скіраваныя супраць Саюзу палякаў, а таксама захады, якія выглядаюць як спробы ўлады навязаць новых лідэраў польскай суполцы.
Еўрапейскі Саюз паказаў вялікую адкрытасць для шчыльных адносін з Беларуссю, што дэманструе, апроч усяго іншага, уключэнне Беларусі ў праграму "Ўсходняе партнёрства". Умовай поспеху гэтых адносін з'яўляюцца крокі ўладаў Беларусі ў бок дэмакратызацыі і павагі правоў чалавека, у прыватнасці правоў меншасцяў. У гэтым кантэксце надзвычай важна, каб Беларусь шанавала свае міжнародных абавязкі ў рамках АБСЕ ў адносінах да абароны і падтрымкі правоў меншасцяў, якія жывуць у краіне. Апошнія падзеі падрываюць нашыя высілкі па ўмацаванні адносін паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю.
Я працягну ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі".