Кейт Мос будзе прадаваць варэнне

Брытанская супермадэль Кейт Мос збіраецца варыць варэнне ў прамысловых маштабах. Дзяўчына сур'езна задумалася над тым, каб вырабляць джэм на продаж, паведамляе таблоід The Sun. Ягады для джэма супермадэль збірае ў садзе свайго маёнтка каля ўзгоркаў Котсуолдс, а нядаўна нават закупіла дарагое абсталяванне для вытворчасці варэння.

Яна плануе выпускаць джэм пад маркай Kate's damson jam (Слівовы джэм ад Кейт) і пастаўляць яго ў брытанскія крамы. Першыя ўзоры джэма ўласнай вытворчасці мадэль ужо разаслала сябрам.

Усё пачалося з таго, што Мос варыла варэнне ў вольны час і частавала ім сваякоў. Але пасля таго як сям'я і сябры расхвалілі джэм, яна вырашыла, што запусціць прадукт у вытворчасць.

Датычна будучага бізнесу ў мадэлі вялікія планы. Яна збіраецца перадаць справу ў спадчыну сваёй дачцы, Ліле Грэйс.

Адзначым, што пасля таго, як Кейт Мос перастала публічна ўжываць наркотыкі і рассталася з музыкам Пітам Доэрці, у яе з'явілася мноства новых захапленняў. Акрамя вырабу джэма, Кейт, напрыклад, вырашыла заняцца музыкай разам са сваім новым жаніхом-музыкам Джэймі Хінсам з гурта The Kills. Яны знаходзяцца у працэсе стварэння новага сумеснага гурта.

Фота: thegirlrevolution.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі