Кейт Мос зладзіла танцы на магіле Джыма Морысана
Брытанская мадэль Кейт Мос і яе спадарожнік Джэймі Хінс, гітарыст гурта Kills,
атрымалі строгую вымову ад французскай паліцыі за тое, што танчылі на магіле
франтмэна легендарнага рок-гурта The Doors Джыма Морысана. Пара наведала
магілу Морысана на могілках Пэр-Лашэз у Парыжы. Да месца пахавання музыкі Мос і
Хінса пусцілі ахоўнікі могілкаў. Брытанская мадэль і яе сябар-гітарыст вырашылі
ўшанаваць памяць Морысана, спяваючы песню Alabama Song і танцуючы на магіле
рокера.
Перформанс быў перапынеаны мясцовай паліцыяй. Калі Мос і Хінса адводзілі з могілак, яны працягвалі хіхікаць і спяваць песню.
Ці была праведзена наркалагічная экспертыза прыхільнікаў творчасці Морысана, не паведамляецца. Пасля вымовы Кейт Мос адправілася разам з Джэймі Хінсам рыхтавацца да канцэрту гурта The Kills.
Фота: www.tvcenter.ru