Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над "Віцязем"

Хатняя перамога

Хатняя перамога / vk.com

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ атрымалі валявую перамогу над "Віцязем" — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Рашаючую шайбу на 57-й хвіліне закінуў Крысціян Хенкель.

27 кастрычніка "Дынама" згуляе ў гасцях з "Лакаматывам".

У мінчукоў 21 ачко пасля 18 матчаў, яны займаюць у Заходняй канферэнцыі 8-е месца. Матч быў важны, паколькі "Віцязь" знаходзіцца на 9-м месцы, цяпер адстае ад "Дынама" на тры ачкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі