Хакеісты мінскага "Дынама" на выездзе выйгралі ў "Куньлуня"
Хакеісты мінскага "Дынама"
У выязным матчы чэмпіянату КХЛ 26 верасня хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі перамогу над кітайскім "Куньлунем".
Гульня скончылася з лікам 3:1. У "зуброў" дакладнымі кідкамі вызначыліся Віталь Пінчук, Вадзім Мароз, Раман Гарбуноў.
У выніку "Дынама-Мінск" апынулася на пятым радку Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Наступны матч дынамаўцы правядуць на "Мінск-Арэне" 29 верасня. Іх сапернікам будзе чарапавецкая "Северсталь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.